Форум существует .

Новогрудок 323

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Новогрудок 323 » Новогрудок » Старт праекта “Асташына: сцежкаю млынара”


Старт праекта “Асташына: сцежкаю млынара”

Сообщений 1 страница 4 из 4

1

На Навагрудчыне стартуе праект "Асташына: сцежкаю млынара”у рамках міжнароднага праекта "Жывая гісторыя майго краю”. Дадзены праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і dvv international (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ФРГ). Праект накіраваны на развіццё сельскіх рэгіёнаў праз выкарыстанне элементаў мясцовай культуры, гісторыі і прыроднага патэнцыяла; падтрымку мясцовых гісторыка-культурных ініцыятываў.

Праект ахоплівае ўсю тэрыторыю Беларусі: у кожнай вобласці працуе 1 пілотны міні-праект і 2 міні-праекты, што былі адабраны па конкурсу. У Гродзенскай вобласці гэта – Шчучын, Радунь Воранаўскага раёна і Асташына Навагрудскага раёна. Мясцовай арганізацыяй, якая выступіла ініцыятарам праекта, стаў Аддзел адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама.

Вёска Асташына як месца рэалізацыі была выбрана невыпадкова. Яна з’яўляецца старэйшай вёскай Навагрудскага раёна – упершыню ўпамінаецца ў 1401 г. У пачатку ХХ ст. у ёй налічвалася 1116 жыхароў, у 1970-я гг. – больш за 700, а мясцовую школу наведвалі каля 300 дзяцей з Асташына і бліжэйшых вёсак. У цяперашні час сітуацыя змянілася не ў лепшы бок.

У той жа час багатая гісторыя і мясцовая культура могуць паслужыць асновай для ўцягнення дадзенай мясцовасці ў актыўную турыстычную дзейнасць. У наваколлях вёскі захаваліся сядзібны дом і ўнікальны тэрасны парк XVIII-XIX ст., сістэма сажалак, шлюзы на рацэ Валоўка, якія выкарыстоўваліся для работы вадзяных млыноў, руіны млыноў ХІХ – пачатку ХХ ст. Мясцовыя жыхары ўспамінаюць, што калісьці на рацэ працавала 13 млыноў, да якіх з’язджаліся людзі за дзесяткі кіламетраў. Ключавой асобай, якая спалучае ўсе дадзеныя аб’екты, быў селянін, працаўнік, млынар, які жыў і працаваў тут, неаднойчы хадзіў па гэтых сцежках, зведаў і шчасце, і нядолю, а таму і сам стаў часткаю нашага агульнага мінулага, нашай спадчыны.

У сувязі з гэтым асноўнымі мэтамі праекта "Асташына: сцежкаю млынара” з’яўляюцца развіццё турыстычнага патэнцыяла вёскі Асташына праз распрацоўку турыстычнага маршрута, далучэнне мясцовых жыхароў да адраджэння і захавання ўнікальнай мясцовай культуры.

Праект рэалізоўваецца праз шэраг комплексных рознабаковых мерапрыемстваў:

·                        правядзенне семінара "Вусная гісторыя. Методыка збора інфармацыі”, які дапаможа граматна праводзіць апытанне мясцовых жыхароў-носьбітаў унікальнай памяці аб мінулым вёскі;

·                        правядзенне шэрага экспедыцый ў вёску, сустрэчы з мясцовымі жыхарамі;

·                        стварэнне на базе сельскай бібліятэкі-клуба Інфармацыйна-турыстычнага пункта, дзе размесціцца інфармацыя аб вёсцы, гісторыка-культурных аб’ектах яе наваколляў, дзейнасці млыноў і інш.

·                        вывучэнне мясцовасці, яе прыродных і гісторыка-культурных асаблівасцяў для распрацоўкі турыстычнага маршрута;

·                        падрыхтоўка і выданне кнігі "Асташына – гісторыя старэйшай вёскі Навагрудчыны”, а таксама буклетаў;

·                        правядзенне добраўпарадкавання тэрыторыі, у тым ліку ўстаноўка інфармацыйных стэндаў і паказальнікаў;

·                        правядзенне экскурсій па распрацаваным маршруце;

·                        падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта пад час круглага стала "Турмаршрут "Асташына: сцежкаю млынара” – перспектывы развіцця вёскі”.

Дадзены праект – выдатная магчымасць сумеснымі сіламі захаваць для наступных пакаленняў своеасаблівую мясцовую гісторыю і культуру, прыцягнуць увагу шырокага кола грамадскасці да дадзенай мясцовасці, заахвоціць турыстаў для наведвання вёскі, што асабліва актуальна ў гэтым годзе – Годзе гасціннасці.

Дзейнасць праекта разлічана да пачатку чэрвеня 2014 г. Да ўдзелу ў рэалізацыі заклікаюцца ўсе неабыякавыя асобы, якія жадаюць унесці свой пасільны ўклад у захаванне мясцовай гісторыі і культуры. Першая сустрэча адбудзецца 13 лютага ў 10.00 на базе Турысцка-інфармацыйнага цэнтра (Навагрудак, вул. Паштовая, 4). Свае пытанні і прапановы можна задаць па тэлефонах: 2-77-47 (Турысцка-інфармацыйны цэнтр), 8029-5825181 (Ярашук М.В., каардынатар праекта

2

Осташино, умирающая деревушка с несколькими десятками жителей на данный момент. В интернете практически нет никакой более-менее значимой информации про стариннуюю деревеньку, кроме как перечисления исторических личностей - владельцев деревни и усадебного дома, которым до 1-й мировой войны владели Чечеты и позднее, после второй мировой войны здание использовалось как школа. Было бы здорово, если туристско-информационный центр за такой короткий срок реализует свои задумки - издать буклеты, брошюры, собрать инормацию, установить информационные щиты. Лично мне кажется слишком большим объм работ в столь сжатые сроки и нереальность второй части проекта - водить экскурсии к руинам мельницы и усадьбы - автобус вряд ли доедет, а экскурсанты в кроссовках и туфельках вряд ли потащатся по полям и лесам, если только они не экстремалы.

Вот планы новогрудского туристско-информационного центра и сроки выполнения:
http://novtic.ucoz.ru/IMGP2712.jpg
http://novtic.ucoz.ru/IMGP2688.jpg




Вот, нашел. здание усадьбы:

http://globus.tut.by/ostashino_/mhouse306_d109.jpg
http://globus.tut.by/ostashino_/mhouse322_d109.jpg
http://globus.tut.by/ostashino_/mhouse327_d109.jpg

И остатки водяной мельницы (на просторах интернета не указано, сохранилась ли она, но снимки датируются 2010 годом), реально можно было снимать фильмы ужасов:

http://orda.of.by/.ga/o/ostashino_/mlyn/nf/.big/hrnaasta04-02q2.jpg
http://orda.of.by/.ga/o/ostashino_/mlyn/nf/.big/hrnaasta04-01.jpg
http://orda.of.by/.ga/o/ostashino_/mlyn/nf/.big/hrnaasta04-04.jpg

3

Дадзены праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і dvv international (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ФРГ). Праект накіраваны на развіццё сельскіх рэгіёнаў праз выкарыстанне элементаў мясцовай культуры, гісторыі і прыроднага патэнцыяла; падтрымку мясцовых гісторыка-культурных ініцыятываў

А конкретно что они сделали?

4

Готов быть волонтером, если требуется грубая физическая сила :mybb:


Вы здесь » Новогрудок 323 » Новогрудок » Старт праекта “Асташына: сцежкаю млынара”


Рейтинг форумов | Создать форум бесплатно © 2007–2020 «QuadroSystems» LLC