НАЗАД У МИНУЛАЕ

30 мая, Навагрудак /Уласн. інф./. Як паведаміла загадчык сектара фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Людміла Федарчук, у нашым раёне плануецца стварыць музей "Усе мы родам з СССР". Ініцыятарам і арганізатарам гэтай справы выступае аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

СССР - гэта наша мінулае, наша гісторыя. А без мінулага, вядома, няма будучыні. Музей ствараецца для таго, каб захаваць гісторыю для нашых нашчадкаў, расказаць пра тую краіну, у якой яны не былі і ўжо не пабываюць.

Згодна з планамі, з часам ва ўстанове з’явяцца экспазіцыі па наступных напрамках: "Гісторыя СССР", "Вайна засталася ўдалечыні, а памяць - тут";  "Піянерскае звонкае дзяцінства" (піянерская атрыбутыка, савецкая школа); "Камсамол - гэта маладосць наша" (будатрады, асваенне цалінных зямель);  "Савецкі быт"; "Дворык маёй мары"; "Грамадскае жыццё сярэдзіны мінулага стагоддзя" 50-60-х гадоў (гандаль і грамадскае харчаванне, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, развіццё сельскай гаспадаркі); "Калекцыйная зала: грашовыя знакі СССР, перыядычны друк, цацкі, старыя фатаграфіі, паштоўкі, маркі, канверты і інш.

Кожны, хто зацікаўлены ў стварэнні музея і мае жадане дапамагчы, можа ўнесці свой пасільны ўклад. Напэўна, у многіх сем'ях захоўваюцца прадметы побыту мінулых гадоў, унікальныя фатаграфіі або дакументы, мэбля, бытавая тэхніка, цацкі, посуд, адзенне, іншыя прадметы ўжытку савецкага перыяду. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама звяртаецца з просьбай дапамагчы ў зборы экспанатаў. Пры жаданні на экспанатах можа быць указана прозвішча дарыльшчыка. Пра тое, як перадаць рэчы ў музей, можна даведацца па тэл. 2-77-47, 2-47-93.

Мяркуецца, што збор экспанатаў працягнецца па 31 снежня 2014 года. У наступным годзе будзе распрацавана канцэпцыя музея, сфарміраваны яго фонды, уладкавана і аформлена экспазіцыя, музей прыме сваіх першых наведвальнікаў.

Навагрудчане, захаваем гісторыю для нашчадкаў і створым музей "Усе мы родам з СССР" разам! Няхай тыя, хто не застаў СССР, убачаць, як там жылі людзі. А тыя, хто гэтую эпоху ведае, успомняць, як усё было раней.

Кацярына Бесараб – карэспандэнт газеты "Новае Жыццё"

Подпись автора

Это моё место! © Sheldon Cooper
Я за возврат СССР!