4 верасня, Навагрудак /Уласн. інф./. У кантэксце дзяржаўнага свята Дня беларускага пісьменства 3 і 4 верасня 2014г.  па  нашым раёне прайшла дваццаць першая Навукова -асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.

http://planeta.moy.su/_bl/180/12905814.jpg

20 гадоў  ў нашай краіне  пачатак восені праходзіць пад знакам усебеларускага Дня пісьменства. З кожным годам гэта свята набывае ўсё большую значнасць.  Да яго далучаюцца вялікія і малыя гарады, мястэчкі і вёскі, па якіх праходзяць паломнікі з Благадатным Агнём, які быў запалены ад лампады храма Гроба Гасподняга, што ў Іерусаліме: шлях пралягае непасрэдна ад Мінска і Свята-Духава кафедральнага сабора да «сталіцы» свята – сёлета гэта горад Заслаўе. Гонар сустракаць удзельнікаў рэспубліканскай творча-навуковай экспедыцыі   выпаў і Навагрудчыне. Сярод удзельнікаў экспедыцыі – епіскап Барысаўскі Веніямін, пратаіерэй Сергій Гардун, знакамітыя  беларускія пісьменнікі, навукоўцы,  чыноўнікі, мастакі і простыя паломнікі. Напачатку работы на Навагрудчыне ўдзельнікі экспедыцыі наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе зараз жывуць сямёра дзяцей. 

          Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга прыбыў, каб асвяціць і нашу зямлю. Пратаіерэй Сергій Гардун адзначыў: “ Глыбокае  сімвалічнае спалучэнне   лампады з благадатным агнём i свята беларускага пiсьменства. Агонь - гэта цуд Божы. Гэты агонь сведчыць пра акт уваскрасення Хрыстова, пра перамогу Бога над смерцю. I разам з тым ён нясе святло. I пicьменства таксама нясе святло. Наша беларускае пiсьменства нарадзiлася менавiта тады, калi мы сталi хрысцiянамi. У гэтым рэчышчы яно разiвалася на працягу стагоддзяỷ. Таму сённяшняе свята – гэта свята i для праваслаỷнай царквы, свята нашых вытокаỷ” , - падкрэсліў айцец Сергій.

          Аб беларускіх асветніках і традыцых беларускага пісьменства маленькім выхаванцам цэнтра выпала ўнікальная магчымасць пагутарыць з акадэмікам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Пятром Фёдаравічам Лысенкам. 

Прыемным сюрпрызам для дзяцей і педагогаў цэнтра стаў прыгожы каравай ад удзельнікаў экспедыцыі. Сваю ўвагу і цяпло сэрцаў падаравалі ўдзельнікі экспедыцыі і людзям сталага ўзросту, якія жывуць ў аддзяленні кругласутачнага пражывання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання  насельніцтва.

Афіцыйная сустрэча экспедыцыі адбылася на плошчы Леніна ў г. Навагрудку. Удзельнікаў свята вітала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Каралько і благачынны цэркваў Навагрудскай акругі пратаіерэй Анатолій Герасімук.

          Удзельнікі экспедыцыі і навагрудчане здзейснілі крэсны ход па плошчы да старэйшага храма нашага раёна – Свята-Барыса-Глебскай царквы, дзе затым адбыўся малебен. Малебны прайшлі таксама ў храме блгв. кн. Аляксандра
Неўскага ў вёсцы Загор’е-Сенненскае  і  ў Свята-Елісееўскім  Лаўрышаўскім мужчынскім  манастыры. Раніцай 4 верасня на тэрыторыі Свята-Елісееўскага манастыра адбылася пасадка алеі Малітвы.  Члены навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняЎ» прынялі ўдзел ва  ўроках беларускага і агульнаславянскага пісьменства  ва ўстановах адукацыі Навагрудка. Па завяршэнні праграмы на Навагрудчыне   экспедыцыя адправілася далей па маршруце - у Лідскі раён.   

І. Ходар

Подпись автора

Это моё место! © Sheldon Cooper
Я за возврат СССР!