У гонар свята Ражаства Хрыстова і ў знак памяці аб 14000 немаўлятах, якія былі забіты царом Ірадам у Віфліеме, 11 студзеня ў раённым Доме культуры адбыўся канцэрт “Дзеля вечнага жыцця”, арганізаваны Навагрудскім благачыннем.
http://novogrudok.grodno-region.by/nimages/s000309_512847.jpg
У фае была арганізавана выстава работ педагогаў і навучэнцаў цэнтра рамёстваў і ўстаноў адукацыі “За каляднай зоркай”. Сувеніры, сурвэткі, карціны, ёлкі і іншыя экспанаты ўражвалі сваёй прыгажосцю і прыцягвалі позірк прысутных.

Падчас канцэрта выхаванцы нядзельнай школы пры Навагрудскім праваслаўным сястрынстве ў гонар святога апостала Іаана Багаслова, навучэнцы сярэдніх школ № 2 і 7, гімназіі № 1, танцавальны калектыў “Гармонія” і работнікі раённага Дома культуры праз вершы, песні, танцы і пастаноўкі нагадалі прысутным гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста і з’яўленні Віфліемскай зоркі, расказалі аб важнасці для кожнага праваслаўнага хрысціяніна святкавання Ражаства Хрыстова і неабходнасці жыцця па законах Божых, успомнілі аб трагічным дні забойства Віфліемскіх немаўлят і недапушчальнасці здзяйснення смяротнага граху – забойства дзіцяці ва ўлонні маці (аборту).

Ганаровымі гасцямі свята сталі сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатолій Герасімук, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.А. Анікевіч і выконваючая абавазкі першага сакратара раённай арганізацыі ГА “БРСМ” В.П. Шнігір.

– Кожная сям’я – гэта малая царква, у якой свой уклад і свой быт. І дай Бог, каб уклад і быт кожнай сям’і не супярэчыў Божым законам, каб усе бацькі свята шанавалі і захоўвалі духоўныя традыцыі, – адзначыў айцец Анатолій  у сваім прывітальным слове. – Мы жывём у час з аднаго боку няпросты, а з другога – спрыяльны. Я хачу падзякаваць раённую ўладу за супрацоўніцтва і паразуменне ў вырашэнні розных часам няпростых пытанняў і спадзяюся на далейшую сумесную працу на карысць нашага краю і нашых людзей. Жадаю ўсім, каб пачуццё духоўнай радасці не пакідала нас не толькі ў гэтыя святочныя дні, але і на працягу ўсяго зямнога жыцця. А для гэтага кожнаму з нас неабходна папрацаваць: кожны павінен зрабіць крок, каб наш свет стаў лепшым, чысцейшым і прыгажэйшым. Са святам!

Тэкст і фота А. ПЯТРОВАЙ, “НЖ”.

Подпись автора

Это моё место! © Sheldon Cooper
Я за возврат СССР!