Хваля паўстання дакацілася да Навагрудчыны ў красавіку 1863 г. Навагрудскі павет у той час знаходзіўся ў складзе Мінскай губерні, якая нараўне з Гродзенскай і Віленскай была адной з тых губерняў ў якой паўстанцы былі найбольш актыўныя.

Вядома, што праз сучасны Навагрудскі раён у бок Налібоцкай пушчы рухаліся два атрады паўстанцаў, адзін з іх з боку вёскі Несутычы, а другі ішоў праз вёскі Поўбераг і Сенна. Пасля таго як атрады былі разбіты, некаторыя паўстанцы хаваліся ў лясах бліз Вераскава і Уселюба. У сённяшнім Навагрудскім раёне ёсць некалькі памятных мясцін, якія маюць дачыненне да людзей якія бралі ўдзел у паўстанні 1863 года.

Калі ехаць з Навагрудка ў бок Любчы, і пасля праезду павароту на вёску Нянькава, з правага боку каля самай дарогі можна заўважыць валун які агароджаны плотам.

На валуне ёсць шыльда на якой напісана, што на гэтым месцы жыў вядомы вучоны Уладзіслаў Дыбоўскі, які дарэчы нарадзіўся не на Навагрудчыне, а ў маёнтку Адамарын, гэта ў сучасным Маладзечанскім раёне. 25-ці гадовы Уладзіслаў, за ўдзел у паўстанні, у 1863 г. быў прыгавораны да турэмнага зняволення. З 1871 г. ён працаваў у Тартускім універсітэце ў Эстоніі. У 1878 г. ён становіцца доктарам мінералогіі, але з-за хваробы сэрца пакідае працу, і ў гэтым жа годзе пераязджае на Навагрудчыну ў маёнтак Нянькава. У. Дыбоўскі вывучаў раслінны свет, даследаваў флору і фауну Навагрудчыны. А з дапамогай сваёй сястры, якая ў той час жыла ў маёнтку Войнава, непадалёк ад Любчы, ён сабраў багатую калекцыю гербарыя, якая потым была перададзена ў Кракаўскі універсітэт. У. Дыбоўскі быў вядомы не толькі як вучоны, але як і збіральнік беларускага фальклору, ім нават была выдадзена кніга “Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета”. Памёр У. Дыбоўскі ў 1910 годзе, пахаваны ў Войнаве. На магіле ёсць сучасны надпіс: “Рыцар навукі Дыбоўскі У. Я.”

Полная версия здесь

Подпись автора

Je suis Маскаль!