Ад мары да мэты

http://novogrudok.grodno-region.by/nimages/s000309_267633.jpg

Упэўнена, навагрудчане паспелі заўважыць, што ў апошні час у розных раённых мерапрыемствах часта прымае ўдзел Народны ваенна-гістарычны клуб “Мэта”. Акрамя таго, яго ўдзельнікі кожны тыдзень выступаюць на Замкавай гары са сваёй праграмай “Шчыт і меч”. Цікава, з чым жа звязаны такія перамены? Што падштурхнула аматараў сярэднявякоўя актывізаваць сваю дзейнасць менавіта на Навагрудчыне?

Ваенна-гістарычны клуб “Мэта” быў створаны ў 2000 годзе. Яго арганізатарам і першым кіраўніком быў А.П. Емельянчык. У 2003 г. клубу прысвоена званне “Народны самадзейны калектыў”. У мінулым годзе званне народнага было пацверджана. За ўвесь час свайго існавання члены клуба пастаянна прымалі ўдзел у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях сярэдневяковых культур у розных гарадах Беларусі і за межамі краіны, але толькі час ад часу выступалі на Навагрудчыне. Аднак хто як не мы – жыхары аднаго з самых старажытных і гістарычна-багатых гарадоў, павінны мець магчымасць дакрануцца да гісторыі роднага краю. Асабіста мне, апошнія змены ў накірунку дзейнасці клуба прыйшліся па душы.

– Сутнасць не змянілася, – расказвае цяперашні кіраўнік клуба “Мэта” Вольга Верамчук. – Мы працягваем вывучаць і захоўваць традыцыі і гісторыю Навагрудчыны, у прыватнасці Вялікага княства Літоўскага. Займаемся рэканструкцыяй сярэдневяковых даспехаў і зброі. Стараемся выхоўваць ў падрастаючага пакалення пачуццё патрыятызму і цікавасці да духоўнай і культурнай спадчыны роднага краю. Толькі ў першую чаргу арганізоўваем гэту дзейнасць на Навагрудчыне.

Сярэдневяковая праграма “Шчыт і меч”, з якой клуб “Мэта” цяпер выступае, прыйшлася да спадобы і дзецям, і дарослым. Вельмі складана стрымаць эмоцыі і не рынуцца ў гушчу падзей, якія адбываюцца ў імправізаваным рысталішчы. Тут і гульні, і спаборніцтвы, і стральба з Лукашенко, і паказальныя выступленні ўдзельнікаў.

– Мы з задавальненнем прымаем удзел у розных мерапрыемствах і фестывалях, выступаем з тэатралізаваным прадстаўленнем “Пасвячэнне ў рыцары” і ў далейшым плануем значна пашырыць нашу праграму, – працягвае размову Вольга Валер’еўна.

Зараз членамі аб’яднання з’яўляюцца каля 20 чалавек: ад 17 да 45 гадоў. Прыемна, што асноўная частка – гэта моладзь, але ёсць і тыя, хто наведвае клуб “Мэта” з самага пачатку яго заснавання. Для Андрэя Бузюка і Аляксандра Чучаліна, якія стаялі ля вытокаў, клуб даўно стаў неад’емнай часткай жыцця.

– У нас шмат планаў, – кажа В.В. Верамчук. – У першую чаргу хочацца добраўпарадкаваць месца пастаяннай дыслакацыі. У падвальных памяшканнях раённага Дома культуры ўжо пачаты адпаведныя работы. Гэта будуць не проста пакоі для захавання зброі, атрыбутаў і касцюмаў, а своеасаблівая выставачная зала, стылізаванае месца, куды зможа прыйсці любы жадаючы.

Склад удзельнікаў клуба ў апошні час значна змяніўся. Маладым людзям яшчэ шмат чаму трэба навучыцца, але з іх энтузіазмам, захопленасцю і ўпартасцю, упэўнена, усё атрымаецца. Не здарма дэвіз клуба – “Ад мары да мэты”.
http://novogrudok.grodno-region.by/nimages/s000309_619608.jpg

Тэкст і фота А. ЗАЙКО, “НЖ”.

Подпись автора

Je suis Маскаль!