Форум существует .

Новогрудок 323

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Новогрудок 323 » Новогрудок и регион » «Ад пяра гусінага да камп’ютара сучаснага»


«Ад пяра гусінага да камп’ютара сучаснага»

Сообщений 1 страница 2 из 2

1

«Ад пяра гусінага да камп’ютара сучаснага». Выстава пад такой назвай адкрылася ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі (фота)

http://lidanews.by/images/2015/9/vist/22.jpg
Ва ўрачыстым адкрыцці яе ў мінулы аўторак прымалі ўдзел лідскія паэты, краязнаўцы, супрацоўнікі сфер культуры і адукацыі, проста лідчане. Выступоўцы (а сярод іх былі кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” Алесь Хітрун, паэт Міхась Мельнік, краязнаўца, выдавец часопіса “Лідскі летапісец” Станіслаў Суднік, дырэктар гісторыка-мастацкага музея Ганна Драб) успаміналі нядаўнюю падзею – Дзень беларускага пісьменства, – якая адбывалася, лічы, на нашай зямлі, у суседнім Шчучыне, і шмат гаварылі аб вялікім укладзе Лідчыны ў развіццё беларускага пісьменства.

“У Лідзе, першым пасля Полацка горадзе, быў устаноўлены помнік першадрукару Францыску Скарыну, – гаварыў Міхась Мельнік. – Ужо пасля Ліды такі помнік з’явіўся ў Мінску”. Станіслаў Суднік прыводзіў наступныя факты: у лідскай вёсцы Вялічкі нарадзіўся Ян Карцан – адзін з першых друкароў, у Лідскім жа павеце, у маёнтку Іваноўскіх, была выдадзена адна з першых беларускіх газет... Дарэчы, удзел у выданні брала Цётка. Ды і нарадзілася яна на колішняй тэрыторыі Лідскага павета. Або такі факт: у 1915-м Цётка і Браніслаў Пачопка адкрылі ў Вільні беларускую школу, а ў канцы таго ж года такая ж школа была адкрыта ў нашых Зблянах. Такім чынам, Лідчына сапраўды значна датычная да развіцця беларускага пісьменства.

На імправізаванай сцэне ля музея паэты чыталі свае вершы, бард Сяргей Чарняк на іх жа словы выконваў песні, а артысты Палаца культуры прэзентавалі ўрывак з п’есы Я. Купалы “Паўлінка”. Атрымалася сапраўднае свята.

Свята мела працяг – у зале музея, дзе разгарнулася выстава. Наведвальнікам экспазіцыі было прапанавана прасачыць эвалюцыю тэхнічных сродкаў пісьменства: ад гусінага пяра да пішучай машынкі, ад ранейшай электроннай вылічальнай машыны да сучаснага камп’ютара. У аснову выставы леглі прадметы з фондаў музея і прыватнай калекцыі лідчаніна Юрыя Сінічэнкава. Прадметы экспазіцыі, безумоўна, будуць цікавыя для шырокага кола наведвальнікаў. І што цікава, любы з лідчан зможа сам стаць удзельнікам: дзеля гэтага дастаткова прынесці сюды свой экспанат з разраду ўстарэлай пішучай тэхнікі – і стаць датычным да эвалюцыі “ад пяра гусінага да камп’ютара сучаснага”.

http://lidanews.by/images/2015/9/vist/7.jpg
http://lidanews.by/images/2015/9/vist/8.jpg
http://lidanews.by/images/2015/9/vist/9.jpg
http://lidanews.by/images/2015/9/vist/10.jpg
http://lidanews.by/images/2015/9/vist/13.jpg
http://lidanews.by/images/2015/9/vist/16.jpg
http://lidanews.by/images/2015/9/vist/17.jpg
http://lidanews.by/images/2015/9/vist/18.jpg

источник

Подпись автора

Это моё место! © Sheldon Cooper
Я за возврат СССР!

2

О-о-о! Круть! :D  А почему бы в Новогрудке такую экспозицию не сделать?

Подпись автора

We all gonna die. (Анг. - Мы все умрем.) ©


Вы здесь » Новогрудок 323 » Новогрудок и регион » «Ад пяра гусінага да камп’ютара сучаснага»


Рейтинг форумов | Создать форум бесплатно