4 верасня, Навагрудак /Уласн. інф./. У кантэксце дзяржаўнага свята Дня беларускага пісьменства 3 і 4 верасня 2014г. па нашым раёне прайшла дваццаць першая Навукова -асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
20 гадоў ў нашай краіне пачатак восені праходзіць пад знакам усебеларускага Дня пісьменства. З кожным годам гэта свята набывае ўсё большую значнасць. Да яго далучаюцца вялікія і малыя гарады, мястэчкі і вёскі, па якіх праходзяць паломнікі з Благадатным Агнём, які быў запалены ад лампады храма Гроба Гасподняга, што ў Іерусаліме: шлях пралягае непасрэдна ад Мінска і Свята-Духава кафедральнага сабора да «сталіцы» свята – сёлета гэта горад Заслаўе. Гонар сустракаць удзельнікаў рэспубліканскай творча-навуковай экспедыцыі выпаў і Навагрудчыне. Сярод удзельнікаў экспедыцыі – епіскап Барысаўскі Веніямін, пратаіерэй Сергій Гардун, знакамітыя беларускія пісьменнікі, навукоўцы, чыноўнікі, мастакі і простыя паломнікі. Напачатку работы на Навагрудчыне ўдзельнікі экспедыцыі наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе зараз жывуць сямёра дзяцей.
Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга прыбыў, каб асвяціць і нашу зямлю. Пратаіерэй Сергій Гардун адзначыў: “ Глыбокае сімвалічнае спалучэнне лампады з благадатным агнём i свята беларускага пiсьменства. Агонь - гэта цуд Божы. Гэты агонь сведчыць пра акт уваскрасення Хрыстова, пра перамогу Бога над смерцю. I разам з тым ён нясе святло. I пicьменства таксама нясе святло. Наша беларускае пiсьменства нарадзiлася менавiта тады, калi мы сталi хрысцiянамi. У гэтым рэчышчы яно разiвалася на працягу стагоддзяỷ. Таму сённяшняе свята – гэта свята i для праваслаỷнай царквы, свята нашых вытокаỷ” , - падкрэсліў айцец Сергій.
Аб беларускіх асветніках і традыцых беларускага пісьменства маленькім выхаванцам цэнтра выпала ўнікальная магчымасць пагутарыць з акадэмікам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Пятром Фёдаравічам Лысенкам.
Прыемным сюрпрызам для дзяцей і педагогаў цэнтра стаў прыгожы каравай ад удзельнікаў экспедыцыі. Сваю ўвагу і цяпло сэрцаў падаравалі ўдзельнікі экспедыцыі і людзям сталага ўзросту, якія жывуць ў аддзяленні кругласутачнага пражывання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Афіцыйная сустрэча экспедыцыі адбылася на плошчы Леніна ў г. Навагрудку. Удзельнікаў свята вітала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Каралько і благачынны цэркваў Навагрудскай акругі пратаіерэй Анатолій Герасімук.
Удзельнікі экспедыцыі і навагрудчане здзейснілі крэсны ход па плошчы да старэйшага храма нашага раёна – Свята-Барыса-Глебскай царквы, дзе затым адбыўся малебен. Малебны прайшлі таксама ў храме блгв. кн. Аляксандра
Неўскага ў вёсцы Загор’е-Сенненскае і ў Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры. Раніцай 4 верасня на тэрыторыі Свята-Елісееўскага манастыра адбылася пасадка алеі Малітвы. Члены навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняЎ» прынялі ўдзел ва ўроках беларускага і агульнаславянскага пісьменства ва ўстановах адукацыі Навагрудка. Па завяршэнні праграмы на Навагрудчыне экспедыцыя адправілася далей па маршруце - у Лідскі раён.
- Подпись автора
Это моё место! © Sheldon Cooper
Я за возврат СССР!