Прапаноўваем увазе чытача падборку вытрымак з публікацый прэсы аб жыцці горада ў першы год Вялікай вайны.
Адметнай з’явай той вайны быў «сухі закон». У 1914 годзе, да пачатку Першай сусветнай, быў выдадзены царскі ўказ аб забароне вытворчасці і продажу ўсіх відаў алкагольнай прадукцыі на ўсёй тэрыторыі Расіі. Гандаль алкагольнымі вырабамі быў спынены 1 жніўня (19 ліпеня па старым стылі) – на час мабілізацыі, а ў канцы жніўня – на ўвесь час вайны.
Моцныя алкагольныя напоі прадавалі толькі ў рэстаранах. У адказ на гэты ўказ з’явіліся шматлікія спробы абыходу, але сярэдняе спажыванне алкаголю на чалавека знізілася больш чым у дзесяць разоў, і, дарэчы, толькі ў 1960-х гадах яно дасягнула ўзроўню 1913 года.
- Подпись автора
Это моё место! © Sheldon Cooper
Я за возврат СССР!